На тэрыторыі Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку праходзяць маштабныя раскопкі

27 ліпеня 2017

V_.jpgУ Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры працягваецца даследаванне галерэй, прыбудаваных да Спаса-Праабражэнскай царквы манастыра, выяўленых у ходзе археалагічных і рэстаўрацыйных работ у Полацку.

На думку старэйшага навуковага супрацоўніка Дзяржаўнага Эрмітажа Яўгена Мікалаевіча Торшына, дадзенае збудаванне магло быць прызначана для пахавання і правядзення памінальных служб.

Аб тым, што побач з падмуркам Спаскага храма знаходзіліся галерэі, насельніцы Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра даведаліся падчас навуковай экспедыцыі, арганізаванай некалькі гадоў таму Полацкім дзяржаўным універсітэтам сумесна з Эрмітажам.

Спаса-Праабражэнская царква - гэта адзіны помнік гісторыі і культуры Полацкай зямлі канца X – першай трэці XIII стагоддзя, які дайшоў да нашых дзён у поўным аб'ёме. Гэта самая старажытная пабудова на тэрыторыі манастыра, якая захавалася да цяперашняга часу. Ля царквы знаходзяцца дзве маленькія крыжападобныя келлі. У адной з іх (паўднёва-заходняй) знаходзілася ў малітоўным подзвігу прападобная Еўфрасіння.

- Унікальнасць Спаскага храма ў тым, што ён захаваўся да нашых дзён амаль цалкам. На працягу гісторыі гэта будынак не рэстаўраваўся. Сёння тут праходзіць навуковая рэстаўрацыя, якая павінна даць уяўленне аб тым, як храм выглядаў першапачаткова і дапамагчы ацаніць стан пабудовы на сённяшні дзень, - паведаміў Яўген Торшын.

Навуковая рэстаўрацыя пачалася з раскопак ля сцен Спаскага храма для таго, каб высветліць як збудаваны падмурак, а таксама ацаніць, у якім стане ён знаходзіцца. У выніку археалагічных работ удалося зрабіць унікальнае адкрыццё - знайсці сцены разбураных галерэй.

Галерэі былі распаўсюджаныя ў 12 стагоддзі, шмат храмаў на тэрыторыі Русі былі акружаны імі. Галерэі служылі для пахавання і там жа знаходзіліся невялікія прыдзелы, дзе маглі здзяйсняцца пахавальныя службы.

- Нечакана ў першы ж дзень раскопак, у першым жа шурфе (выкапанае паглыбленне ў зямлі - заўв. Рэд.), мы натрапілі на невядомыя нікому сцены галерэй, якія былі прыбудаваны да старажытнага аб'ёму збудавання, які захаваўся дагэтуль. Па прычыне таго, што шурфы размяшчаліся з розных бакоў храма, то мы ўстанавілі, што галерэі размяшчаліся з заходняга боку, дзе цяпер размешчаны галоўны ўваход у храм, і з бакавых фасадаў, - распавёў Яўген Торшын.

Па словах старэйшага навуковага супрацоўніка Эрмітажа, гэта адкрыццё змяніла ўяўленне аб тым, як выглядаў Спаскі храм.

– Будынак храма лічылі вытанчанай царквой, выцягнутай уверх. Знаходка галерэі змяніла ўяўленне аб сілуэце гэтага храма, ён стаў больш урачыстым, манументальным, - сказаў ён.

Таксама ў ходзе работ зроблена яшчэ некалькі важных археалагічных адкрыццяў. Напрыклад, даследуючы акно ў келлі Еўфрасінні Полацкай, рэстаўратары выявілі, што гэта былі дзверы на другім паверсе. Але куды вялі гэтая дзверы? Магчыма, у галерэю, сляды якой выявіў Яўген Торшын. Значыць, галерэя была двухпавярховай? У гэтым трэба разабрацца археолагам.

Нягледзячы на раскопкі і рэстаўрацыйныя работы, цалкам ўстанавіць, як выглядалі гэтыя галерэі немагчыма.

Рэстаўрацыйныя работы будуць працягвацца і павінны пайсці на карысць будынку. Выяўлены алтарная апсіда прыдзельнага храма, пахаванні розных вякоў.

- Запланавана раскрыццё ніжніх частак сцен па ўсім перыметры будынка, таму што ўсюды яны датыкаюцца да грунта і адбываецца ўвільгатненне мура. Нашы работы будуць працягвацца і суправаджацца будаўніча-рэстаўрацыйнымі мерапрыемствамі, - сказаў Яўген Торшын.

Адкрытыя галерэі захоўваюць у сабе яшчэ шмат загадак, якія раскрываюць нам дадатковыя звесткі аб прападобнай Еўфрасінні.

Цяпер у храме працягваюць працаваць археолагі. Яны сантыметр за сантыметрам прыадчыняюць заслону таямніц старажытнасці.

Sobor.by / Church.by