На YouTube канале БПЦ будзе трансліравацца Калядны вечар Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра

22 студзеня 2021

top.jpg

Традыцыйны Калядны вечар Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла адбудзецца 22 студзеня 2021 года ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі. Праводзіцца мерапрыемства па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Трансляцыя мерапрыемства будзе весціся ў прамым эфіры на афіцыйным YouTube канале Беларускай Праваслаўнай Царквы. Пачатак а 17:00.

На вечары прагучаць успаміны пра мітрапаліта Філарэта, заснавальніка і першага старшыні Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра.

Таксама будуць уручаны дзве Калядныя прэміі Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра «За асаблівы ўклад у справу хрысціянскай асветы і адукацыі, дбайнае служэнне Царкве Хрыстовай у справе выхавання моладзі, уклад у развіццё тэалагічнай адукацыі».

Працягне вечар канцэртная праграма «Музычнае прынашэнне», арганізаваная сумесна з Беларускім саюзам музычных дзеячаў.

 Сhurch.by