Пачаў працу сайт пра дабрачыннасць «Добрыя сэрцы»

14 лютага 2019

kindhearts.jpg

Па благаславенню епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна пачаў працу афіцыйны сайт аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Барысаўскай епархіі.

Сайт пад назвай «Добрыя сэрцы» раскажа аб навінах і акцыях аддзела, праінфармуе аб плануемых мерапрыемствах.

На сайце можна знайсці шмат метадычнага матэрыялу, відэасемінараў і практычных заняткаў па сацыяльнаму служэнню.

Таксама сайт змяшчае інфармацыю аб рабоце аддзела ў благачыннях Барысаўскай епархіі — кантакты памочнікаў благачынных, сястрыцтваў.

Барысаўская епархія / Church.by