Абноўлены састаў камісіі Міжсаборнай прысутнасці па богаслужэнню і царкоўнаму мастацтву
20 лістапада 202020 лістапада 2020 года ўдзельнікі пасяджэння Свяшчэннага Сінода пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, пасля разгляду дакладу сакратара Міжсаборнай прысутнасці мітрапаліта Васкрасенскага Дыянісія аб рапарце епіскапа Зарайскага Канстанціна, старшыні камісіі Міжсаборнай прысутнасці па богаслужэнню і царкоўнаму мастацтву, адносна абнаўлення яе саставу (журнал № 86), пастанавілі зацвердзіць наступны састаў названай камісіі Міжсаборнай прысутнасці:
- епіскап Зарайскі Канстанцін, рэктар Каломенскай духоўнай семінарыі — старшыня камісіі;
- свяшчэннік Міхаіл Жалтоў, загадчык кафедры Царкоўна-практычных навук Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры, загадчык кафедры літургікі Стрэчанскай духоўнай семінарыі, дацэнт Маскоўскай духоўнай акадэміі — сакратар камісіі;
- мітрапаліт Тамбоўскі і Расказаўскі Феадосій;
- мітрапаліт Новакахоўскі і Генічаскі Філарэт, старшыня Літургічнай камісіі Украінскай Праваслаўнай Царквы;
- архіепіскап Падольскі Ціхан;
архіепіскап Кашырскі Феагност, старшыня Сінадальнага аддзела па манастырах і манаству; - архіепіскап Абухоўскі Іона, старшыня Аддзела па справах моладзі Украінскай Праваслаўнай Царквы;
- епіскап Звенігарадскі Феадарыт, рэктар Маскоўскай духоўнай акадэміі (з уключэннем яго у склад Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы);
- протапрэсвітэр Іаан Гейт, клірык Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі;
- протапрэсвітэр Аляксандр Лебедзеў, клірык Заходне-амерыканскай епархіі Рускай Зарубежнай Царквы;
- протаіерэй Валянцін Асмус, клірык горада Масквы;
- протаіерэй Мікалай Балашоў, намеснік старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату;
- протаіерэй Георгій Крылоў, клірык горада Масквы;
- протаіерэй Аляксандр Сарокін, старшыня інфармацыйнага аддзела Санкт-Пецярбургскай епархіі;
- протаіерэй Андрэй Волкаў, выкладчык літургікі Мінскай духоўнай акадэміі;
- свяшчэннік Іаан Няфёдаў, загадчык аддзела богаслужэбных кніг выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі (з уключэннем яго ў склад Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы);
- свяшчэннік Максім Плякін, сакратар Камісіі па кананізацыі падзвіжнікаў набожнасці Саратаўскай епархіі;
- протадыякан Канстанцін Марковіч, выкладчык Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (з уключэннем яго ў склад Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы);
- інакіня Васа (Ларына), выкладчык літургікі Венскага ўніверсітэта;
- П. Ю. Малкаў, дацэнт Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта.
У сувязі з вызваленнем мітрапаліта Разанскага і Міхайлаўскага Марка ад абавязкаў члена камісіі Міжсаборнай прысутнасці па богаслужэнню і царкоўнаму мастацтву Сінод прызначыў мітрапаліта Марка членам камісіі Міжсаборнай прысутнасці па царкоўнаму праву.