Зварот Патрыярха Кірыла з нагоды святкавання Дня праваслаўнай моладзі
15 лютага 2019Дарагія браты і сёстры!
Сардэчна віншую вас са святам Стрэчання Гасподняга і Днём праваслаўнай моладзі.
Цяпер мы ўспамінаем адну з найважнейшых падзей евангельскай гісторыі. Гасподзь, Якога нясуць херувімы і апяваюць серафімы (сціхіры свята) сёння ляжыць на руках праведнага Сімяона, які атрымаў абяцанне, што не зазнае смерці, пакуль не ўбачыць Хрыста.
Гэтая дзіўная сустрэча — чалавека, які шукае Бога, і Творцы, Які хоча выратаваць сваё стварэнне, — ужо адбылася ў сэрцы кожнага з нас. Менавіта яна прывяла нас у святы храм, напоўніла нашу душу невымоўнай радасцю, даравала надзею на тое, што мы будзем з Хрыстом і ў блажэннай вечнасці.
Сустрэча з Госпадам павінна карэнным чынам змяніць наша жыццё, павінна паўплываць на нашы ўчынкі, бо, як мы ведаем з Евангелля, тое, што мы зрабілі бліжняму, мы зрабілі і Богу (Мф. 25:40). Сагрэтыя любоўю Хрыстовай, мы закліканы дэманстраваць гэтую любоў іншым людзям, закліканы рабіць справы міласэрнасці. Гэта пад сілу кожнаму — накарміць таго, хто прагне, дапамагчы таму, хто жыве ў нястачы, сказаць слова падбадзёрвання маркотнаму, суцешыць таго, хто плача, наведаць хворага. Асабліва заклікаю да такіх учынкаў моладзь — энергічных, бадзёрых і поўных жыццялюбства людзей, якія праяўляюць ініцыятыву, гатовыя да актыўных дзеянняў і працы на карысць блізкіх.
Няхай пашле вам Усяміласцівы Гасподзь моцы душэўных і цялесных сіл, радасць духоўную і сваю шчодрую дапамогу ў добрых справах і пачынаннях. Благаславенне Хрыста няхай будзе з усімі вамі.