Утвораны Арганізацыйны камітэт па правядзенню мерапрыемстваў да 100-годдзя пачатку эпохі ганенняў на Рускую Праваслаўную Царкву
01 лютага 20171 лютага 2017 года ў Патрыяршых пакоях кафедральнага саборнага Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
Члены Сінода прынялі рашэнне ўтварыць Арганізацыйны камітэт па рэалізацыі праграмы агульнацаркоўных мерапрыемстваў да 100-годдзя пачатку эпохі ганенняў на Рускую Праваслаўную Царкву.
У склад Аргкамітэту ўвайшлі:
мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій — старшыня;
мітрапаліт Барыспальскі і Браварскі Антоній, кіраўнік спраў Украінскай Праваслаўнай Царквы;
мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент, старшыня Выдавецкай рады Рускай Праваслаўнай Царквы;
мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі;
архіепіскап Вярэйскі Яўген, старшыня Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы;
архіепіскап Пецяргофскі Амвросій, рэктар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі;
архіепіскап Сонечнагорскі Сергій, кіраўнік Адміністрацыйнага сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі, — сакратар;
епіскап Каскеленскі Генадзь, кіраўнік спраў Сінода Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан;
епіскап Васкрасенскі Сава, першы намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі;
епіскап Душанбінскі і Таджыкістанскі Піцірым;
епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній;
епіскап Сарокскі Іаан, вікарый Кішынёўскай епархіі;
епіскап Ягор'еўскі Ціхан, старшыня Патрыяршай рады па культуры;
епіскап Багародскі Антоній, кіраўнік Упраўлення Маскоўскай Патрыярхіі па замежных установах;
протаіерэй Мікалай Балашоў, намеснік старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў;
архімандрыт Філарэт (Булекаў), намеснік старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў;
протаіерэй Уладзімір Вараб'ёў, рэктар Праваслаўнага Свята-Ціханоўскага гуманітарнага універсітэта;
протаіерэй Кірыл Каляда, старшыня Камісіі па даследаванні подзвігу Навамучанікаў і вызнаўцаў і ўвекавечанні памяці спачылых святароў горада Масквы;
протаіерэй Максім Максімаў, член Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых;
ігумен Дамаскін (Арлоўскі), адказны сакратар Царкоўна-грамадскага савета пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі па ўвекавечанні памяці навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай;
протаіерэй Уладзімір Сілоўеў, галоўны рэдактар Выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі;
протаіерэй Пётр Халодны, клірык Усходне-Амерыканскай епархіі Рускай Зарубежнай Царквы;
У. Р. Лягойда, старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ;
Я. А. Пархаеў, дырэктар МВП «Софрино».