Каля двухсот чалавек сабраў разам баль праваслаўнай моладзі Польшчы
05 сакавіка 201922 лютага ў гасцініцы «Сантана» у горадзе Беластоку (Польшча) адбыўся 5-ы баль праваслаўнай моладзі Польшчы. На ўрачысты вечар сабраліся каля 200 юнакоў і дзяўчат.
Усё пачалося ў 18:00 з паказальных танцаў. Былі выкананы паланэз і вальс, прагучалі песні ў выкананні Марыі Савіцкай.
Перад моладдзю выступіў гасцёвы гурт «Белыя крылы». Зоркай вечара стаў гурт «Зорка».
Дзякуючы займальнай праграме і якаснаму музычнаму суправаджэнню моладзь прабыла на балі да самага світання.