Анлайн-семінар «Прадвянчальная катэхізацыя ў царкоўна-пастырскім служэнні» пройдзе 11 студзеня
30 снежня 2020Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі сумесна з Сінадальнай камісіяй па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства 11 студзеня 2021 года правядуць анлайн-семінар «Прадвянчальная катэхізацыя ў царкоўна-пастырскім служэнні».
Мадэратары:
- свяшчэннік Дзімітрый Ворса — настаяцель прыхода храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў г. Мінску, намеснік старшыні Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі;
- свяшчэннік Павел Сярдзюк — настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Японскага ў г. Мінску, старшыня Сінадальнай камісіі па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства;
- свяшчэннік Георгій Савіцкі — настаяцель прыхода храма святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла г. Астравец, благачынны Астравецкай благачынніцкай акругі Лідскай епархіі, старшыня камісіі па кананізацыі святых Лідскай епархіі.
Усім запрошаным удзельнікам анлайн-семінара неабходна выслаць да 10 студзеня 2021 года свае дадзеныя на email: catechesis@bk.ru для рэгістрацыі на платформе Zoom.
Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі / Church.by