Апублікавана праграма Злёту моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы
17 лютага 2019З 22 па 24 лютага 2019 г. па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Паўла, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Мінску адбудзецца штогадовы злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Church.by публікуе праграму форуму.
Злёт будзе праходзіць на некалькіх пляцоўках у Мінску, уключаючы Мінскую духоўную акадэмію, Дом міжцаркоўных зносін «Кінанія», Свята-Петрапаўлаўскі сабор сталіцы.
Для ўдзелу ў злёце неабходна зарэгістравацца па форме: https://goo.gl/forms/wwg1qpU2dJiE4f392
«Штогадовы злёт моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы — гэта выдатная магчымасць зносін сярод праваслаўных маладых людзей, гутаркі са святарамі, жывая музыка, майстар-класы, узаемаабмен вопытам сярод кіраўнікоў брацтваў і моладзевых арганізацый.
Цэнтральнай падзеяй моладзевага злёту стане начная Бажэственная літургія — на якой кожны жадаючы зможа памаліцца і прычасціцца Святых Хрыстовых Таін», — анансуе святар Мікалай Шульмін, першы намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі БПЦ.
ПРАГРАМА
22 лютага 2019 года, пятніца (Мінская духоўная акадэмія)
16.00 - 18.00: Рэгістрацыя ўдзельнікаў
18.00 - 18.20: Нефармальнае адкрыццё злёту, малебен, прадстаўленне ўдзельнікаў
18.20 - 19.00: Праграмна-азнаямленчая гутарка: протаіерэй Іаан Задарожын
19.00 - 19.30: Знаёмства
19.45 - 20.30: Вячэра
20.30 - 21.30: гутаркі ў групах
21.30 - 23.00: Падрыхтоўка да Прычасця. Адпачынак
23 лютага, субота (Дом міжцаркоўных зносін «Кінанія», МінДА)
23.15 - 02.30: Споведзь, Бажэственная літургія (Свята-Петрапаўлаўскі сабор). Агапа.
02.30 - 03.30: Пераезд у «Кінанію» на начлег
03.30: Зносіны. Адпачынак.
10.00 - 10.45: Сняданак
10.45 - 11.45: Пераезд у МінДА
12.00 - 12.15: Адкрыццё злёту, прывітальныя словы
12.15 - 13.15: Гутарка-знаёмства «Асобы епархіі»
13.15 - 14.00: Агульная гутарка: іерэй Сергій Цімашэнкаў
14.00 - 15.00: Абед
15.00 - 17.00: Праца ў групах (гутаркі і майстар-класы)
17.00 - 18.00: «Моладзевыя ініцыятывы епархій: чаму гэта важна?». Прадстаўленне актуальных царкоўных моладзевых ініцыятыў і дзейнасці епархіяльных моладзевых аддзелаў
18.00 - 19.45: Усяночнае трыванне (Петра-Паўлаўскі сабор)
20.00 - 21.00: Вячэра
21.00 - 22.00: Пераезд у «Кінанію»
22.00 - 22.45: Канцэрт
22.45 - 23.00: Вячэрнія малітвы.
23.00 - 23.45: Гутаркі ў групах (уражанні дня)
23 45 - 01 30: Свабодныя гутаркі
24 лютага, нядзеля («Кінанія», МінДА)
09.00: Пад'ём
10.00 - 11.30: Бажэственная літургія
11.30 - 12 15: Урачысты сняданак
12.15 - 13.15: Сустрэча з цікавым чалавекам
13.15 - 14.00: музычна-літаратурная кампазіцыя, прысвечаная мітрапаліту Антонію Суражскаму (Камерны хор «Ззянне»)
14 00 - 15 00: лёгкі абед і падвядзенне вынікаў злёту
* у праграме магчымыя нязначныя змены
Па пытаннях, звязаных з рэгістрацыяй можна звяртацца па тэлефоне: +375 29 564 58 07 (Аксана Чырко).
Па агульных пытаннях, звязаных са злётам, па тэлефонах: +375 29 658 74 45 (Яўген Лабанаў), +375 29 635 53 87 (Кацярына Еўсюкова).
Сінадальны аддзел па справах моладзі БПЦ / Church.by