Апублікаваныя матэрыялы канферэнцыі «Духоўная спадчына протапрасвітара Віталя Баравога»
16 студзеня 2017У снежні 2016 года навукова-багаслоўскі і царкоўна-грамадскі часопіс «Церковь и время», які выдаецца Аддзелам знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, апублікаваў матэрыялы Міжнароднай навукова-багаслоўскай канферэнцыі «Духоўная спадчына протапрасвітара Віталя Баравога (1916-2008), царкоўнага дзеяча, педагога, духоўнага пастыра».
Канферэнцыя праходзіла 3 кастрычніка 2015 года ў Мінскай духоўнай семінарыі ў рамках праграмы святкавання 100-годдзя з дня нараджэння сусветна вядомага праваслаўнага святара. Акрамя афіцыйнай часткі, праграма мерапрыемства ўключала правядзенне паніхіды і ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі протапресвітару Віталю Баравому.
У працы форуму прынялі ўдзел намеснік старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату протаіерэй Мікалай Балашоў, начальнік Аддзела па справах рэлігій апарата Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь А. В. Араеў, дэпутат Сейма Рэспублікі Польшча Яўген Чыквін, праваслаўныя святары, а таксама шэраг дакладчыкаў з Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Літвы, Злучаных Штатаў Амерыкі. Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён (Алфееў) і архіепіскап Вроцлаўскі і Шчэцінскі Іерамія (Польская Праваслаўная Царква) прынялі ўдзел у канферэнцыі завочна.
Апошні нумар часопіса «Церковь и время» (2016, № 4 (77)) ўключае раздзел «Матэрыялы канферэнцыі "Духоўная спадчына протапрасвітара Віталя Баравога"», які змяшчае наступныя апублікаваныя даклады:
- З прывітанняў ўдзельнікам канферэнцыі. С. 90-92.
- Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён. «Архітэктар знешняй палітыкі Царквы». С. 93-97.
- Архіепіскап Вроцлаўскі і Шчэцінскі Іерамія. «Духоўная спадчына протапрасвітара Віталя Баравога». С. 98-100.
- Протаіерэй Мікалай Балашоў. «Протапрасвітар Віталь Баравой: coincidentia oppositorum». С. 101-105.
- Протаіерэй Сергій Гардун. «Протапрасвітар Віталь Баравой як прапаведнік». С. 106-113.
- Протаіерэй Уладзіслаў Кахоўскі. «Айцец Віталь Баравой — духаўнік, настаўнік, сябар». С. 114-121.
- Протаіерэй Віталь Антонік. «Добры сябар і настаўнік: з асабістага вопыту стасункаў». С. 122-124.
- Анастасія Вудэн. «Агент Ісуса Хрыста». С. 125-137.
Галоўны рэдактар часопіса «Церковь и время» — мітрапаліт Валакаламскі Іларыён (Алфееў), старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.