Асвечана першая ў Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь перасоўная капліца
08 чэрвеня 2017Архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан здзейсніў чын асвячэння перасоўнай капліцы ў гонар прарока Божага Іліі для ваеннаслужачых 38-й асобнай дэсантна-штурмавой венскай чырванасцяжнай брыгады. Мерапрыемства было прымеркавана да пачатку тактычных міжнародных беларуска-расійска-сербскіх вучэнняў «Славянскае братэрства — 2017».
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Брэсцкай епархіі протаіерэй Пётр Рамановіч, настаяцель Уваскрасенскага сабора Брэста протаіерэй Уладзімір Карнялюк, адказны за ўзаемадзеянне з пагранічнымі войскамі ў Брэсцкай епархіі протаіерэй Георгій Варанко, старшыня аддзела Брэсцкай епархіі па ўзаемадзеянні з Узброенымі сіламі і сілавымі структурамі протаіерэй Віталь Ханавец, клірыкі гарнізоннага храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў Брэсцкай крэпасці: адказны за духоўнае акармленне ваеннаслужачых 115-га зенітнага ракетнага палка протаіерэй Ігар Зашчук і адказны за духоўнае акармленне вайскоўцаў 38-й дэсантна-штурмавой брыгады іерэй Андрэй Дулько, а таксама протадыякан кафедральнага сабора прападобнага Сімяона Стоўпніка Аляксій Семянюк.
На набажэнстве прысутнічалі камандуючы сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Вадзім Іванавіч Дзенісенка, камандзір 38-й дэсантна-штурмавой брыгады гвардыі палкоўнік Дзмітрый Уладзіміравіч Собаль, камандзіры расійскага і сербскага кантынгенту і ўсе вайскоўцы, якія ўдзельнічаюць у сумесных вучэннях.
Па заканчэнні чыну асвячэння капліцы архіепіскап Іаан звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам, у якім падкрэсліў важнасць духоўна-маральнага выхавання воінаў, а таксама пажадаў, каб колькасць перасоўных капліц павялічвалася ва Узброеных сілах нашай краіны.
Генерал-маёр Вадзім Дзенісенка выказаў падзяку ўладыку за асвячэнне мабільнай капліцы.
Па завяршэнні афіцыйнай часткі дзіцячы хор Сімяонаўскага кафедральнага сабора выканаў тры спевы на сербскай, беларускай і рускай мовах.