Асьвечаны восем званоў для Міхайлаўскага храма ў аграгарадку Лошніца

14 чэрвеня 2017

top.jpg

 

Нядзеля 11 чэрвеня 2017 года стала памятным днём для прыхода храма ў гонар святога Архістратыга Міхаіла аграгарадка Лошніца. Менавіта ў гэты дзень, па волі Божай і дзякуючы намаганням фундатараў храм набыў поўную званіцу з васьмі званоў. Званы былі выраблены ў горадзе Варонежы (Расія). Самы малы звон важыць пяць кілаграмаў, самы вялікі — сто пяцьдзесят.

 

Чын асвячэння званоў здзейсніў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін у саслужэнні настаяцеля прыхода храма Архістратыга Міхаіла аграгарадка Лошніца протаіерэя Віктара Гулевіча і протадыякана кафедральнага сабора Уваскрасення Хрыстовага ў горадзе Барысаве Міхаіла Сідарава.

 

Кожнаму прысутнаму была прадастаўлена магчымасць зрабіць адзін удар у звон.

Барысаўская епархія / Church.by