Адкрыты набор на дыстанцыйныя біблейскія курсы пры Мінскай духоўнай семінарыі

17 лютага 2021

top.jpg

З 6 сакавіка па 24 красавіка 2021 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на базе Мінскай духоўнай семінарыі ў анлайн-рэжыме будуць праводзіцца біблейскія курсы. Яны арыентаваны на студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама ўсіх, хто жадае павысіць узровень сваіх ведаў Свяшчэннага Пісання.

Асаблівасці курсаў:

  • Лекцыі праводзяцца выкладчыкамі Мінскай духоўнай семінарыі, Мінскай духоўнай акадэміі і праваслаўнымі даследчыкамі Свяшчэнага Пісання.
  • Курсы зручныя для занятых людзей: лекцыі праходзяць па суботах і нядзелях. Працягласць адной лекцыі 80 хвілін. Тэматыка лекцый чаргуецца.
  • Курсы ўключаюць лекцыі рознага ўзроўню складанасці: для тых, хто толькі пачынае знаёміцца са Свяшчэнным Пісаннем; для ўжо уцаркоўленых людзей; для жадаючых дапоўніць або паглыбіць веды.
  • Інтэрактыўнасць: у канцы кожнай лекцыі выкладчыкі абмяркоўваюць тэму лекцыі са слухачамі і адказваюць на пытанні.

Праграма біблейскіх курсаў уключае ў сябе наступныя тэмы

  1. Багаслоўе Старога Запавету - 4 лекцыі.
  2. Ісагогіка Свяшчэннага Пісання Старога Запавету - 4 лекцыі.
  3. Маральны аспект гістарычных кніг Старога Запавету: Іісуса Навіна, Царстваў, Суддзяў, Руф – 4 лекцыі.
  4. Псалмы ўтрані («Бог Гасподзь», Шасціпсалмоўе, Поліелей) – 3 лекцыі.
  5. Псалмы вячэрні (103-ы, «Госпадзі, клічу Цябе», вячэрнія пракімны, 33-і) - 3 лекцыі.
  6. Псалом 136-ы -1 Лекцыя.
  7. Экзэгетычны разбор кнігі Песні Песняў - 2 лекцыі.
  8. Біблія і навука - 1 Лекцыя.
  9. Старажытнаегіпецкая цывілізацыя і тэкст Бібліі - 1 лекцыя.
  10. Шумерская і Акадская літаратура: біблейскія паралелі - 1 лекцыя.
  11. Тэксталогія Свяшчэннага Пісання Новага Запавету - 4 лекцыі.
  12. Параўнальны аналіз евангельскіх тэкстаў пра памазанне Госпада нашага Іісуса Хрыста - 1 лекцыя.
  13. Цуды ўваскрашэння з мёртвых па Чатырохевангеллю - 1 Лекцыя.
  14. Экзэгетычны разбор Першага паслання святога апостала Паўла да Фесаланікійцаў - 8 лекцый.
  15. Свяшчэннае Пісанне ў працы місіянера - 1 лекцыя.
  16. пакуты Хрыстовы ў іканаграфіі паводле прароцтваў Свяшчэннага Пісання - 1 лекцыя.
  17. Уваскрасенне Хрыста ў іканаграфіі паводле прароцтваў Свяшчэннага Пісання – 1 лекцыя.

Час заняткаў: па суботах з 10.00 да 15.00, па нядзелях з 13.00 да 17.00. Заняткі будуць праходзіць дыстанцыйна на платформе Zoom. Па завяршэнні навучання слухачам курсаў выдаецца сертыфікат.

Жадаючыя прайсці навучанне на біблейскіх курсах павінны запоўніць прашэнне і анкету, формы якіх будуць накіраваны на асабістую электронную пошту, і выслаць іх не пазней за 4 сакавіка 2021 года ў Мінскую духоўную семінарыю.

Колькасць месцаў на біблейскіх курсах абмежавана. Расклад заняткаў і дадатковая інфармацыя аб навучанні будзе паведамлена ўсім удзельнікам з дапамогай электроннай пошты ці праз Viber, Тэлеграм, Whatsapp.

Па пытаннях, звязаных з рэгістрацыяй, трэба звяртацца на нумар тэлефона:

+375 29 702-29-86 (Viber, Telegram, Whatsapp) – Мікалай Алегавіч Бусько.

МінДС Church.by