Адышоў да Госпада іераманах Марк (Яхнавец), насельнік Юравіцкага мужчынскага манастыра Нараджэння Багародзіцы
07 кастрычніка 20216 кастрычніка 2021 года на 57 годзе жыцця адышоў да Госпада схііераманах Марк (свецкае імя — Сяргей Вячаслававіч Яхнавец), насельнік Юравіцкага мужчынскага манастыра Нараджэння Багародзіцы.
Нарадзіўся схііераманах Марк 31 мая 1965 года ў вёсцы Хвоенск Жыткавіцкага раёна. У 1982 годзе скончыў сярэднюю школу ў пасёлку Чырвонае Жыткавіцкага раёна, а ў 1992 годзе Ціміразеўскую сельскагаспадарчую акадэмію ў горадзе Маскве. 30 мая 2004 года быў рукапаложаны ў дыякана, а 31 мая 2004 года — у іерэя. Служыў на многіх прыходах Тураўскай епархіі і выконваў розныя царкоўныя послухі.
Пры айцу Марку ў 2009 годзе было завершана будаўніцтва храма святога Архангела Міхаіла ў аграгарадку Слабада Мазырскага раёна і ў 2016 годзе храма-капліцы, прысвечанага абразу Божай Маці «Спаручніца грэшных» у вёсцы Велаўск Петрыкаўскага раёна.
Схііераманах Марк (Яхнавец) быў удастоены ўзнагароды Рускай Праваслаўнай Царквы — Юбілейнага медаля «1000-годдзе спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра».
Труна з целам спачылага святара дастаўлены ў капліцу святых страстацерпцаў Барыса і Глеба на Барысаглебскіх могілках горада Турава.
Адпяванне адбылося 7 кастрычніка 2021 года па завяршэнні памінальнай Бажэственнай літургіі ў Барысаглебскай капліцы.
Гасподзь няхай упакоіць душу новаспачылага схііераманаха Марка у селішчах праведных і даруе яму вечную памяць!