Патрыярх Антыяхіі і ўсяго Усходу Іаан Х заклікаў да склікання Усеправаслаўнага Сабора
15 кастрычніка 2018Няма ніякай неабходнасці ў дыскусіях «па пытаннях аўтакефалій» ва ўмовах, калі праваслаўнаму свету асабліва неабходна адзінства перад абліччам сучасных выклікаў і пагроз. Пра гэта заявіў Патрыярх Антыяхіі і ўсяго Усходу Іаан Х падчас свайго знаходжання ў Сербіі 14 кастрычніка 2018 года, паведамляе партал «Православная жизнь» са спасылкай на Ria.ru.
«Прычыны нашага прыезду ў сястрынскую Сербскую Праваслаўную Царкву - гэта нашы абавязацельствы сумесна разгледзець усё тое, што цяпер ускладняе адносіны паміж Памеснымі Праваслаўнымі Цэрквамі. Якая неабходнасць менавіта цяпер дыскутаваць па пытаннях аўтаномій або аўтакефалій, калі нам больш за ўсё трэба поўнае і цвёрдае адзінства ўсіх праваслаўных хрысціян? Няма ніякіх сумненняў, што Праваслаўная Царква павінна разгледзець свае праблемы на агульным Саборы, дзе былі б сабраныя прадстаяцелі ўсіх Памесных Цэркваў», — заявіў патрыярх Іаан.
Патрыярх Антыяхійскі Іаан адзначыў неабходнасць горача маліцца Госпаду Іісусу Хрысту «каб Ён адвёў ад Сваёй Царквы ўсе хвалі палітычных пастак, гістарычных узрушэнняў і разбуральнага духу індывідуалізму, і каб у ёй ззяў дух Яго славы».
«Узлюбленыя ў Госпадзе, нам больш за ўсё патрэбны той час, у якім праваслаўнае хрысціянства будзе адным словам і адным цвёрдым целам пасярод хаосу гэтага свету, які, перш за ўсё, адрозніваецца падзеламі. Адзінства праваслаўнага хрысціянскага свету з'яўляецца залогам, які Хрыстос перадаў у нашы рукі, а Згода Памесных Праваслаўных Цэркваў — гэта тое, што ў першую чаргу захоўвае яго адзінства і згуртаванасць», — сказаў Патрыярх Антыяхійскі Іаан Х.