Патрыяршы Экзарх наведаў Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў

10 чэрвеня 2017

10 чэрвеня 2017 года, у дзень аддання свята Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, наведаў дзяржаўную ўстанову «Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў».

Мітрапаліта Паўла сустракалі: дырэктар цэнтра Людміла Мікалаеўна Кандрашова і намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Аляксандр Аляксеевіч Румак. Людміла Мікалаеўна правяла для ўсіх гасцей азнаямленчую экскурсію па рэабілітацыйнаму цэнтру.

У дамовым храме ў гонар Жыровіцкай іконы Божай Маці Патрыяршы Экзарх сустрэўся з маленькімі пацыентамі рэабілітацыйнага цэнтра, з іх бацькамі і супрацоўнікамі ўстановы, і звярнуўся да іх са словам павучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў дзяцей са святам Святой Троіцы, пажадаў ім дапамогі Божай, моцы душэўных і цялесных сіл і падаў ім архіпастырскае благаславенне. Усім дзецям Патрыяршы Экзарх уручыў салодкія падарункі.  

Church.by

Фотарэпартаж