Патрыяршы Экзарх павіншаваў архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя з днём нараджэння

31 мая 2021

top.jpg

 

 

 

 

 

 

 

Яго Высокапраасвяшчэнству,

Высокапраасвяшчэннейшаму Гурыю,

архіепіскапу Навагрудскаму і Слонімскаму,

намесніку Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра Успення Прасвятой Багародзіцы

Ваша Высокапраасвяшчэнства, дарагі ўладыка!

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

Сардэчна віншую Вас са знамянальнай датай — 65-годдзем зямнога быцця.

Прысвяціўшы сваё жыццё працы на ніве Хрыстовай, Вы з руплівасцю выконваеце ўсе ўскладзеныя на Вас послухі, паводле слова Псалмапеўца імкнучыся служыць Госпаду богабаязна, і радавацца з трымценнем (Пс. 2:11).

Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё царкоўнага жыцця, сваім асабістым добрым прыкладам і мудрым словам ўзгадавалі і выхавалі многіх годных святароў.

Маючы апеку пра добраўпарадкаванне Жыровіцкай абіцелі, якая ёсць надзел Божай Маці на Беларускай зямлі, шмат сіл аддаеце як уладкаванню ў ёй манаскага жыцця, навучаючы брацію святлом евангельскага вучэння і ўмацоўваючы ў працы манаскага послуху, так і ўзнаўленню знешняга добраўпарадкавання і ўсебаковаму развіццю манастыра — і ўсё гэта ў Госпадзе, пад благадатным покрывам Царыцы Нябеснай.

Малітоўна жадаю, каб Усяміласцівы Гасподзь і ў далейшым умацоўваў вашы душэўныя і цялесныя сілы, дараваў добрае здароўе і дабрабыт яшчэ шматлікія і добрыя гады, дапамагаючы працы на карысць Маці Царквы і дзеля спасення даручанай Вам паствы!

 

З любоўю ў Хрысце Уваскрэслым,

+ Веніямін,

мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі

30 мая 2021 года