Патрыяршы Экзарх прыняў віншаванні з днём нараджэння ад прадстаўнікоў Царквы, дзяржавы і грамадскасці

19 лютага 2019

top.jpg

19 лютага 2019 года мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі, споўнілася 67 гадоў з дня нараджэння.

Уладыка Экзарх прыняў віншавальны адрас ад Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які агучыў Леанід Паўлавіч Гуляка, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

Віншавальныя адрасы Патрыяршаму Экзарху накіравалі Наталля Іванаўна Качанава, кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, і Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У гэты дзень з віншавальнымі візітамі ў Мінскае епархіяльнае ўпраўленне прыбылі: Міхаіл Віктаравіч Бабіч, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь; Армэн Вачыкавіч Гевандзян, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь; Андрэй Віктаравіч Кароль, рэктар БДУ; прадстаўнікі Дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі, Міністэрства абароны, Дзяржпагранкамітэта, МУС, МНС, Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, Мінскага абласнога і Заслаўскага гарадскога выканаўчых камітэтаў; архіерэі Беларускай Праваслаўнай Царквы, благачынныя, настаяцелі парафій і клірыкі Мінскай епархіі, ігуменні і сёстры жаночых манастыроў, рэктар, прарэктары і студэнты Мінскай духоўнай акадэміі, Інстытута тэалогіі БДУ, Мінскага духоўнага вучылішча, МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», актывісты праваслаўных моладзевых брацтваў.

Church.by

Фотарэпартаж