Патрыяршы Экзарх прыняў удзел у круглым стале «Роля кнігі ў фарміраванні культуралагічнага, духоўна-маральнага развіцця грамадства»

09 лютага 2019

top.jpg

8 лютага 2019 года ў Белай зале храма ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску ў рамках 26-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбыўся круглы стол на тэму «Роля кнігі ў фарміраванні культуралагічнага, духоўна-маральнага развіцця грамадства».

Удзел у круглым стале прынялі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Іванавіч Бузоўскі; старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Аляксандравіч Марзалюк; дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі; старшыня ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Мікалай Іванавіч Чаргінец; дырэктар філіяла «Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Іван Васільевіч Саверчанка; кіраўнік рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Выдавецкага дома «Пазнанне» (горад Масква, Расія) Аляксей Сцяпанавіч Галавін; беларускі і расійскі пісьменнік, гісторык, грамадскі дзеяч Вячаслаў Уладзіміравіч Бандарэнка; дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-Каталіцкай Царквы Юрый Касабуцкі; рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў); настаяцель Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска протаіерэй Фёдар Поўны; кіраўнікі і прадстаўнікі шэрагу выдавецтваў, дзеячы навукі і культуры, журналісты.

У рамках круглага стала была арганізавана выстава духоўна-асветніцкай літаратуры.

Перад пачаткам мерапрыемства Патрыяршы Экзарх пагутарыў з прадстаўнікамі СМІ.

Круглы стол пачаўся прывітальным словам намесніка міністра інфармацыі Ігара Бузоўскага, які запрасіў усіх прысутных да свабоднага абмену думкамі на тэму прызначэння кнігі ў сучасным грамадстве.

Далей прысутных вітаў мітрапаліт Павел. Ён пажадаў удзельнікам круглага стала плённай працы і выказаў надзею, што, нягледзячы на імклівае развіццё тэхнікі, масавую камп'ютарызацыю грамадства, рост папулярнасці электронных СМІ і сацыяльных сетак, кніга застанецца з намі назаўжды. Уладыка Экзарх падкрэсліў, што кніга заклікана развіваць у чытачоў мысленне і творчыя навыкі, садзейнічаць духоўна-маральнаму станаўленню і ўдасканаленню асобы.

Настаяцель Усіхсвяцкага прыхода протаіерэй Фёдар Поўны выступіў з дакладам «Месца духоўнасці ў нацыянальнай самасвядомасці» і правёў прэзентацыю Евангелля, выдадзенага па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў памяць асвячэння храма ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску.

Кіраўнік рэдакцыйна-выдавецкага аддзела Выдавецкага дома «Пазнанне» Аляксей Галавін правёў прэзентацыю кніг мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна «Іісус Хрыстос» і «Патрыярх Кірыл. Біяграфія працягваецца...», пісьменнік Вячаслаў Бандарэнка — прэзентацыю сваёй кнігі «Айцец Іаан (Крэсцьянкін)». Усе названыя кнігі выпушчаны расійскім выдавецтвам «Маладая гвардыя» ў серыі «Жыццё выдатных людзей». Асобнік кнігі пра архімандрыта Іаана (Крэстьянкіна) быў паднесены ў дар мітрапаліту Паўлу, які ў 1988-1992 гадах з'яўляўся намеснікам Успенскага Пскова-Пячэрскага манастыра і асабіста ведаў айца Іаана.

Затым адбылася жывая дыскусія пра ролю кнігі ў грамадстве і перспектывах развіцця кніжнай культуры.

Church.by 

Фотарэпартаж