Патрыяршы Экзарх прыняў удзел у прыёме ў Пасольстве Расіі ў Беларусі

10 чэрвеня 2017

top.jpg

9 чэрвеня 2017 года ў Пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся ўрачысты прыём з нагоды святкавання Дня Расіі, які адзначаецца штогод 12 чэрвеня.

Па запрашэнню Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расіі ў Беларусі Сурыкава Аляксандра Аляксандравіча ўдзел у прыёме прыняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Гасцямі ўрачыстасці сталі таксама прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўнікі і супрацоўнікі акрэдытаваных у Беларусі дыпламатычных місій, дзеячы навукі і культуры.  

Church.by