Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын асвячэння новага прастола ў правым прыдзеле ў гонар Казанскага абраза Прасвятой Багародзіцы Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска

04 лістапада 2021

top.jpg

4 лістапада 2021 года, у свята Казанскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын асвячэння новага прастола ў правым прыдзеле ў гонар Казанскага абраза Прасвятой Багародзіцы Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, а затым узначаліў у прыдзеле Бажэственную літургію.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і духавенства сабора.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Кацярыны Сергіевіч.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Уладзімір Увараў.

Пасля заамвоннай малітвы мітрапаліт Веніямін здзейсніў слаўленне Божай Маці.

Затым Патрыяршы Экзарх звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

У завяршэнне мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

***

Упершыню правы прыдзел у гонар Казанскай іконы Прасвятой Багародзіцы з паўднёвага боку Свята-Духава кафедральнага сабора быў асвячаны ў 1968 годзе. Ён з'яўляецца памяццю аб двух знішчаных у гады ганенняў за веру мінскіх храмах – драўляным і мураваным, якія таксама былі асвячаны ў гонар Казанскай іконы Божай Маці.

Church.by

Фотарэпартаж