Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Японскага горада Мінска

16 лютага 2019

top.jpg

16 лютага 2019 года, у дзень памяці роўнаапостальнага Мікалая, архіепіскапа Японскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Японскага горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска протаіерэй Ігар Карасцялёў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель храма протаіерэй Павел Сярдзюк; настаяцель храма ў гонар святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра горада Мінска протаіерэй Сергій Белеўцаў, духавенства храма свяціцеля Мікалая Японскага і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

Урачыстае богаслужэнне наведалі пасол Японіі ў Рэспубліцы Беларусь Такунага Хірокі, першы сакратар Пасольства Японіі ў Рэспубліцы Беларусь Канацу Наота, намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Арцём Мікалаевіч Цуран і іншыя высокія госці.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Мікіты Булахава.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Сергій Цімашэнкаў.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне святу.

Пасля заканчэння богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прысутных з прастольным святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Уладыка Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць уручыў прыхаджанам абразкі святой блажэннай Валянціны Мінскай.

Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і мітрапаліт Павел уручыў ім прасфоры і кветкі.

Church.by

Фотарэпартаж