Патрыяршы Экзарх здзейсніў асвячэнне храма ў гонар святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, у аграгарадку Вялічкавічы Салігорскага раёна

14 лістапада 2021

top.jpg

14 лістапада 2021 года, у Нядзелю 21-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці бяссрэбранікаў і цудатворцаў Касмы і Даміяна Асійскіх і маці іх прападобнай Феадоціі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын вялікага асвячэння храма ў гонар святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, у аграрадку Вялічкавічы Салігорскага раёна, а затым узначаліў у ім Бажэственную літургію.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны Салігорскай царкоўнай акругі, ганаровы настаяцель прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова ў горадзе Салігорску, протаіерэй Мікалай Розаў; сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, благачынны Слуцкай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Слуцка протаіерэй Ігар Штэпа; настаяцель прыхода кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова ў горадзе Салігорску, протаіерэй Сергій Чарны; настаяцель храма святой праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, іерэй Сергій Панасік.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Андрэй Самуйліч.

Падчас набажэнства былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор кафедральнага сабора Ражджаства Хрыстова ў горадзе Салігорску пад кіраваннем Ксеніі Варонінай.

Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў протаіерэй Сергій Чарны.

На богаслужэнні прысутнічалі старшыня Капацэвіцкага сельскага савета Ларыса Жыбурт і дырэктар ТАА «Беларуськалій-Агра» Сяргей Акуліч.

На малым уваходзе мітрапаліт Веніямін абвясціў указ аб узнагароджанні, зважаючы на руплівую працу на карысць Маці-Царквы, настаяцеля парафіі іерэя Сергія Панасіка правам нашэння камілаўкі і нагруднага крыжа залатога колеру.

Па завяршэнні набажэнства Патрыяршы Экзарх звярнуўся да прысутных са словам настаўлення, у якім сардэчна падзякаваў усім, хто ўнёс уклад у добраўпарадкаванне новапабудаванага храма. Зважаючы на руплівую працу на карысць Маці-Царквы, дырэктар ТАА «Беларуськалій-Агра» Сяргей Акуліч быў узнагароджаны медалём Сафіі Слуцкай II ступені. У дар прыходу архіпастыр перадаў кадзіла і абраз Божай Маці «Усецарыца». У сваю чаргу настаяцель прыхода храма падзякаваў Яго Выскапраасвяшчэнства за асвячэнне храма і сумесную малітву.

Затым уладыка Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Слуцкая епархія/Church.by

Фотарэпартаж