Патрыяршы Экзарх узначаліў Літургію ў прыходзе храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска і ўручыў дыпломы выпускнікам Мінскага духоўнага вучылішча

17 чэрвеня 2017

top.jpg

17 чэрвеня 2017 года, у суботу 2-й сядміцы пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію і падзячны малебен у Еўфрасіннеўскім храме прыхода ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска.

Богаслужэнне здзяйснялася з нагоды выпускнога дня Мінскага духоўнага вучылішча. 

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: архімандрыт Аляксій (Шынкевіч); настаяцель храма протаіерэй Ігар Карасцялёў; настаяцель прыхода храма апостала Андрэя Першазванага ў горадзе Мінску протаіерэй Пётр Дзем'янчук; рэктар вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын; першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Алег Голубеў; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў; клірыкі храма і выкладчыкі вучылішча ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам выпускніц Мінскага духоўнага вучылішча Маргарыты Макарэвіч і Таццяны Валынец.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў выкладчык Мінскага духоўнага вучылішча архімандрыт Аляксій (Шынкевіч).

Па адпусьце Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх узначаліў падзячны малебен, а затым звярнуўся да духавенства, выхаванцаў Мінскага духоўнага вучылішча і вернікаў са словам настаўлення.

Уладыка мітрапаліт пажадаў усім выпускнікам і выкладчыкам Мінскага духоўнага вучылішча дапамогі Божай на жыццёвым шляху, крэпасці сіл духоўных і цялесных.

Па заканчэнні богаслужэння ў актавай зале прыходскага дома Патрыяршы Экзарх уручыў дыпломы выпускнікам Мінскага духоўнага вучылішча.

У гэтым годзе катэхізатарскія курсы вучылішча скончылі 32 чалавекі, аддзяленне званароў — 12 чалавек, рэгенцка-пеўчае аддзяленне — 32. 

Church.by

Фотарэпартаж