Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды свята Мар'інагорскай іконы Божай Маці

15 чэрвеня 2017

top.jpg

15 чэрвеня 2017 года, у чацвер 2-й сядміцы пасля Пяцідзесятніцы, у дзень святкавання Мар'інагорскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан і епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін здзейснілі Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім саборы горада Мар'іна Горка Мінскай вобласці.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); благачынны 1-й Пухавіцкай царкоўнай акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага сабора протаіерэй Аляксандр Цалкоў і духавенства Барысаўскай епархіі.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Аляксандра-Неўскага сабора горада Мар'іна Горка пад кіраваннем Анастасіі Цалковай.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Ігар Цалкоў.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх, сослужачыя архіпастыры і святары здзейснілі слаўленне Прасвятой Багародзіцы.

Па адпусьце Бажэственнай літургіі з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.

У зваротным слове Патрыяршы Экзарх выказаў асаблівую падзяку архіпастырам, якія прыбылі на гэтую малітоўную ўрачыстасць. Яўленне Мар'інагорскай іконы Божай Маці звязана з трагічнымі падзеямі, якія адбываліся ў Белай Русі ў канцы васемнаццатага — пачатку дзевятнаццатага стагоддзяў. У тыя гады на беларускай зямлі была складаная і напружаная міжканфесійная і палітычная абстаноўка, адбываліся страшныя беды — нашэсце напалеонаўскіх захопнікаў, кроў і смерць, гвалт і спусташэнне. І ў гэтую часіну выпрабаванняў Гасподзь суцешыў праваслаўных вернікаў, даўшы ім цудатворны абраз Найсвяцейшай Багародзіцы, молячыся перад якім, людзі атрымлівалі суцяшэнне ў жальбах і вылячэнне ад хвароб.

Мітрапаліт Павел заклікаў усіх прысутных любіць Бога і бліжняга свайго як самога сябе, насіць цяжар адзін аднаго, каб выканаць Закон Хрыстоў. Выкананне нават дзвюх Запаведзяў Гасподніх, аб любві да Бога і бліжняга, дасць магчымасць захаваць мір і згоду ў нашай Айчыне.

Уладыка Павел павіншаваў святароў, прыхаджан сабора і паломнікаў са святам, а таксама павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць раздаў вернікам абразкі Мар'інагорскай іконы Божай Маці.  

Church.by

Фотарэпартаж