Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці ў дзень памяці свяціцеля Георгія Каніскага, архіепіскапа Магілёўскага
06 жніўня 20216 жніўня 2021 года, у дзень памяці свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіепіскапа Пінскага і Лунінецкага Сцяфана, архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія, архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана, архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана, епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда, епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма, епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація, епіскапа Светлагорскага Амвросія, вікарыя Гомельскай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Праабражэнскім саборы горада Магілёва.
Архіпастырам саслужылі: мітрафорны протаіерэй Павел Ганчарук, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі іераманах Афанасій (Сакалоў), клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Дыянісій Кавалёў і духавенства Магілёўскай епархіі.
Падчас набажэнства былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам рэгента Наталлі Міхайлавай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Аляксій Навуменка.
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі да мітрапаліта Веніяміна і ўсіх прысутных звярнуўся архіепіскап Сафроній. Ён падзякаваў Патрыяршаму Экзарху і архіпастырам за сумеснае служэнне і павіншаваў прысутных на ўрачыстасці са святам. Мітрапаліт Веніямін падзякаваў ўладыку Сафронію за цёплыя словы і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Затым адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі помніка свяціцелю Георгію Магілёўскаму, пасля якой каля Палаца Каніскага быў здзейснены саборны малебен свяціцелю. Да малебна далучыліся ўдзельнікі хрэснага ходу ад Свята-Мікольскага манастыра, які па традыцыі здзяйсняецца ў дзень памяці свяціцеля, пачынаючы з 1993 года.