Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі
07 лютага 20197 лютага 2019 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі.
У пасяджэнні прынялі ўдзел: епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі; архімандрыт Сергій (Брыч), кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі; протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі, члены Епархіяльнага савета і іншыя запрошаныя асобы.
Епархіяльны савет пастанавіў правесці сёлета ўрачыстасці з нагоды 30-годдзя ўтварэння Беларускага Экзархату Рускай Праваслаўнай Царквы і 35-годдзя ўстанаўлення святкавання Сабору Беларускіх святых.
Быў таксама разгледжаны шэраг бягучых пытанняў епархіяльнага жыцця.