Патрыяршы Экзарх уручыў дыпломы выпускнікам Мінскай духоўнай семінарыі

24 чэрвеня 2017

top.jpg

24 чэрвеня 2017 года ў Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся ўрачысты выпускны Акт.

Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства ў Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра была здзейсненая Бажэственная літургія, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні рэктара Мінскай духоўнай семінарыі, архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя.

Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); выкладчыкі і выпускнікі семінарыі ў свяшчэнным сане.

За Літургіяй маліліся выпускнікі духоўнай семінарыі, выкладчыкі, настаўнікі і члены іх сем'яў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў чытальнік Міхаіл Маруга, выпускнік Мінскай духоўнай семінарыі.

Па заамвоннай малітве быў здзейснены падзячны малебен, а пасля гэтага мітрапаліт Павел звярнуўся да выпускнікоў і ўсіх прысутных са словам павучання.

Па заканчэнні богаслужэння ў актавай зале Мінскай духоўнай семінарыі прайшоў урачысты выпускны Акт, на якім мітрапаліт Павел уручыў дыпломы выпускнікам і падзякі студэнтам Мінскай духоўнай семінарыі, а затым адбыўся музычны канцэрт студэнтаў Мінскай духоўнай семінарыі, Слонімскага духоўнага вучылішча і выхаванцаў Нядзельнай школы пры Мінскай духоўнай семінарыі. 

Church.by

Фотарэпартаж

Фотарэпартаж