Мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій у саслужэнні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і іншых членаў Свяшчэннага Сінода здзейсніў Бажэственную літургію ў Казанскім саборы Санкт-Пецярбурга
11 верасня 202111 верасня 2021 года, у свята Усекнавення галавы Іаана Прадцечы, мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій здзейсніў Бажэственную літургію ў Казанскім кафедральным саборы горада Санкт-Пецярбурга.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі члены Свяшчэннага Сінода мітрапаліты Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Валгаградскі і Камышынскі Фёдар, Чалябінскі і Міяскі Аляксій, Паўднёва-Сахалінскі і Курыльскі Ніканор, а таксама сакратар Свяцейшага Патрыярха Кірыла архімандрыт Аляксій (Турыкаў), протаіерэй Мікалай Праабражэнскі, ключнік сабора протаіерэй Андрэй Герасімаў, старшыня парафіяльнай рады протаіерэй Аляксандр Пашкоў, клір сабора, іерэй Павел Ярмошкін і іншыя святары.
Чытальнік храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў пасёлку Аляксандраўскае Міхаіл Пліска быў рукапаложаны ў дыякана.
Мітрапаліт Варсанофій зачытаў Патрыяршае пасланне з нагоды Дня цвярозасці. Затым быў адслужаны малебен за тых, хто пакутуе на хваробы вінапіцця і наркаманіі.
Богаслужэнне трансліравалася ў прамым эфіры на канале сабора ў YouTube.
У гэты дзень Руская Праваслаўная Царква моліцца за тых, хто пакутуе на хваробу вінапіцця або наркаманіі. Агульнацаркоўнае святкаванне Дня цвярозасці ў дзень памяці Усекнавення галавы Іаана Прадцечы ўпершыню было ўстаноўлена Свяцейшым Кіруючым Сінодам у 1913 годзе, а ў 1914 годзе было вырашана праводзіць яго штогод. У сувязі з падзеямі рэвалюцыі і наступнымі ганеннямі на Царкву традыцыя была перапынена. Рашэнне аднавіць святкаванне Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы прыняў у 2014 годзе.
Усекнавенне галавы Іаана Прадцечы – вялікае свята ў Праваслаўнай Царкве, прысвечанае памяці мучаніцкай смерці Іаана Хрысціцеля, якому па загадзе тэтрарха Галілеі Ірада адсеклі галаву. Згадка аб гэтай падзеі змяшчаецца ў трох з чатырох Евангелляў (Мф. 14: 1-12; Мк. 6:14-29; Лк. 9:7-9). На які б дзень тыдня ні прыходзілася гэтае свята, уключаючы нядзелю, у памяць аб вялікім посніку Іаану выконваецца строгі пост. Каноны свята напісаны прападобнымі Іаанам Дамаскінам і Андрэем Крыцкім.