Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін прыняў удзел у пасяджэнні Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны

10 чэрвеня 2021

Top.jpg

9 чэрвеня 2021 года Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін прыняў удзел у пасяджэнні Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

У пасяджэнні, якое вёў намеснік міністра культуры У. І. Грамада, таксама ўдзельнічалі намеснік Жыровіцкага манастыра архепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў А. А. Румак, начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Н. Д. Хвір, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта У. І. Дзяшко, старшыня Слонімскага выканаўчага камітэта Г. Б. Хоміч.

У ходзе пасяджэння абмяркоўваліся пытанні будаўніцтва званіцы, куды павінны быць перамешчаныя званы з часовай званіцы, размешчанай ля Яўленскага храма. Таксама быў разгледжаны план рэканструкцыі Успенскага сабора. Па кожнаму пытанню выступілі профільныя спецыялісты, прадставіўшы ўдзельнікам прапановы па праектах, якія абмяркоўваліся.

Перад пачаткам пасяджэння Рады, намеснік абіцелі архіепіскап Гурый сустрэўся з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў А. А. Румакам. Для высокага госця была арганізавана экскурсія па манастыры.

Сhurch.by

Фотарэпартаж