Мітрапаліт Веніямін наведаў Жыровіцкі манастыр

13 чэрвеня 2021

top.jpg

12 чэрвеня 2021 года, напярэдадні Нядзелі 7-ай пасля Пасхі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейснілі усяночнае трыванне ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра.

Архіпастырам саслужылі брація і выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі ў свяшчэнным сане, духавенства Навагрудскай епархіі. Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

За богаслужэннем маліўся епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній.

Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем выкладчыка МінДС протадыякана Андрэя Скробата.

МінДС / Сhurch.by

Фотарэпартаж