Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у дыпламатычным прыёме з нагоды Дня Незалежнасці ЗША

30 чэрвеня 2017

top.jpg

29 чэрвеня 2017 года ў Пасольстве Злучаных Штатаў Амерыкі ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся ўрачысты прыём з нагоды святкаваньня Дня Незалежнасці ЗША, які адзначаецца 4 ліпеня.

Па запрашэнню Паверанага ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь спадара Роберта Райлі ўдзел у прыёме прыняў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

У ліку гасцей урачыстага мерапрыемства былі таксама прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных місій, культурныя і грамадскія дзеячы.  

Church.by