Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы
17 чэрвеня 202117 чэрвеня 2021 года ў Троннай зале Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося чарговае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
Перад пачаткам пасяджэння Свяцейшы Патрыярх Кірыл абвясціў парадак дня.
Пастаяннымі членамі Свяшчэннага Сінода з'яўляюцца: мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Павел; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Васкрасенскі Дыянісій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі.
Для ўдзелу ў летняй сесіі (сакавік-жнівень) 2021 года запрошаны: мітрапаліт Талінскі і ўсяе Эстоніі Яўгеній; мітрапаліт Валгаградскі і Камышынскі Фёдар; мітрапаліт Чалябінскі і Міяскі Аляксій; архіепіскап Паўднёва-Сахалінскі і Курыльскі Ніканор; епіскап Лыскаўскі і Лукаянаўскі Сілуан.
У ходзе пасяджэння Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы было прынята рашэнне зацвердзіць журналы Сінода Беларускага Экзархату ад 20 красавіка 2021 года (№№15-37) і ад 8 чэрвеня 2021 года (№№ 38-53).
Сінод пастанавіў правесці XXX Міжнародныя Калядныя адукацыйныя чытанні ў перыяд з 25 па 28 студзеня 2022 года. Форум будзе прысвечаны тэме «Да 350-годдзя з дня нараджэння Пятра I: секулярны свет і рэлігійнасць».
Па заканчэнні пасяджэння Свяшчэннага Сінода была здзейснена памінальная ліція па новаспачылых архіерэях Рускай Праваслаўнай Царквы: архіепіскапу Чымкенцкаму і Таразскаму Еляўферыю (+04.06.2021), архіепіскапу Бакінскаму і Азербайджанскаму Аляксандру (+10.06.2021), епіскапу Аркадзію (Афоніну) (+03.06.2021).
Памінальнае набажэнства, за якім маліліся Свяцейшы Патрыярх Кірыл і члены Свяшчэннага Сінода, адбылося ў дамовым храме Усіх святых, у Царкве Рускай праслаўленых, Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве.