Педагогі францысканскай гімназіі з Літвы азнаёміліся з адукацыйнай дзейнасцю прыхода гродзенскага кафедральнага сабора

23 чэрвеня 2017

top.jpg

22 чэрвеня 2017 года Пакроўскі кафедральны сабор горада Гродна наведалі выкладчыкі рэлігійнай гімназіі францысканцаў літоўскага горада Крэцінга.

Перад пачаткам экскурсіі клірык сабора протаіерэй Уладзімір Пятручык павітаў гасцей у прыходскай актавай зале.

Дырэктар нядзельнай школы пры саборы Дар'я Санюкевіч расказала аб вучэбна-выхаваўчым працэсе, кіраўнік іканапіснай студыі «Пакроў» Дар'я Каліберда пазнаёміла з дзейнасцю студыі і прадэманстравала працы сваіх выхаванцаў.

Хор нядзельнай школы пад кіраўніцтвам Лізаветы Пятручык выканаў спевы.

Гутарка прадстаўнікоў прыхода і літоўскіх педагогаў працягнулася за кубкам чаю.

Гродзенская епархія / Church.by