Першаіерарх Рускай Зарубежнай Царквы: Патрыярх Канстанцінопальскі не можа ўзяць на сябе папскія прывілеі

13 кастрычніка 2018

top.jpg

Канстанцінопальскі Патрыярхат не мае права і паўнамоцтваў здымаць анафему з кіраўнікоў украінскіх «цэркваў», паколькі гэта супярэчыць канонам Праваслаўя. Такое меркаванне выказаў у гутарцы з карэспандэнтам ТАСС першаіерарх Рускай Зарубежнай Царквы мітрапаліт Усходне-Амерыканскі і Нью-Ёркскі Іларыён.

«Гэта прывілея той царквы, якая яе [анафему] наклала, — падкрэсліў мітрапаліт Іларыён, — а не Патрыярха Канстанцінопальскага, і гэта зусім няправільна».

«Справа ў тым, што ўсе епіскапы Праваслаўнай Царквы роўныя паміж сабой — растлумачыў ён, — ёсць толькі пачэсныя — напрыклад, Свяцейшы Патрыярх Канстанцінопальскі, таму што калісьці [Канстанцінопаль] быў сталіцай Візантыйскай імперыі. Але ён такі ж роўны, як і ўсе архіерэі, і ён не можа дзейнічаць як у Рымска-Каталіцкай царкве, дзе Папа адзін вырашае падобныя пытанні». «Патрыярх Канстанцінопальскі не можа ўзяць на сябе папскія прывілеі, бо ўсе роўныя — заўважыў першаіерарх Рускай Зарубежнай Царквы. — І трэба ўсё вырашаць і дзейнічаць, згодна з канонамі».

Паводле яго слоў, цяперашняя супярэчлівая сітуацыя вакол Царквы Украіны, якая выклікала раскол у царкоўным свеце, стала магчымай з-за таго, што Канстанцінопаль трапіў пад уплыў палітыкі. «Патрыярх Канстанцінопальскі стаў вельмі залежным ад іншых, ад палітычных бакоў, ад розных дзяржаў, якія хочуць, каб [пагоршыўся] падзел паміж Украінай і Расіяй, хочуць усяляк аслабіць уладу расійскай улады, уплыў краіны», — лічыць мітрапаліт Усходне-Амерыканскі і Нью-Ёркскі Іларыён.

Служба камунікацыі АЗЦС / Church.by