Ганаровым госцем выпускнога вечара мазырскай сярэдняй школы № 11 стаў епіскап Леанід

14 чэрвеня 2017

top.jpg

9 чэрвеня 2017 года па запрашэнню адміністрацыі ДУА «Сярэдняя школа № 11 горада Мазыра» епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід узяў удзел у выпускным вечары.

Ушаноўванне выпускнікоў праходзіла на сцэне Палаца культуры Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

У адрас выпускнікоў гучалі сардэчныя віншаванні і шмат добрых слоў.

Уладыка Леанід павіншаваў юнакоў і дзяўчат з пачаткам новага этапу ў іх жыцці, пажадаў усёмагутнай дапамогі Божай пры далейшым навучанні па абранай спецыяльнасці і заклікаў быць годнымі грамадзянамі Айчыны.

Тураўская епархія / Church.by