Падведзены вынікі дзейнасці Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра за 2016 год
18 сакавіка 2017На пасяджэнні Праўлення МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», які прайшоў пад старшынствам святара Святаслава Рагальскага, былі падведзены вынікі дзейнасці Цэнтра за мінулы год, а таксама разгледжаны пытанні, звязаныя з арганізацыяй маючых адбыцца мерапрыемстваў.
У красавіку 2017 года Хрысціянскі адукацыйны цэнтр плануе правядзенне канцэрту з выкананнем сімфанічнай араторыі «Страсці паводле Матфея» мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна (Алфеева) у актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі пры ўдзеле Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава.
У маі бягучага года ў Мінску плануецца правядзенне ХХІІІ Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў «Рэлігія і пісьменнасць як фактары фарміравання славянскай культуры», прысвечаных 500-годдзю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання.
У рамках пасяджэння адбылася сустрэча членаў Праўлення з лаўрэатам Юбілейнай Каляднай прэміі Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра прафесарам протаіерэем Уладзімірам Башкіравым. У завяршэнне лекцыі-гутаркі на тэму «Малітва — дыханне душы» кожны ўдзельнік атрымаў у падарунак кнігу протаіерэя Уладзіміра Башкірава «На шляху да Бога: Пашлі святло Тваё і праўду Тваю...» з серыі «Гутаркі аб веры і жыцці».