Падведзены вынікі конкурсу творчых работ «Святло Праваслаўя»

06 мая 2019

top.jpg

3 мая ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў конкурсу творчых літаратурных і даследчых работ «Святло Праваслаўя». У 2018/2019 навучальным годзе 266 работ з розных куткоў нашай краіны паступіла на конкурс. Удзел у ім прынялі 296 дзяцей і 170 педагогаў.

Урачыстае мерапрыемства пачалося ў Інстытуце тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе канкурсанты сустрэліся з прадстаўнікамі рэктарата і студэнтамі, наведалі Музей Бібліі і падмацаваліся чаем.

Затым госці ў складзе розных груп наведалі больш за 10 музеяў Мінска, сярод якіх Царкоўна-гістарычны музей Беларускай Праваслаўнай Царквы, Нацыянальны гістарычны музей, Нацыянальны мастацкі музей, аранжарэя Батанічнага саду і іншыя.

Фінальным акордам ўзнагароджання стаў канцэрт у Нацыянальнай акадэміі навук.

Прывітальны адрас мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, агучыў епіскап Бараўлянскі Ігнацій.

Перад прысутнымі выступіў таксама першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун.

Музычную праграму дапамаглі падрыхтаваць Мінская школа мастацтваў № 15, моладзевы хор Усіхсвяцкага прыхода сталіцы пад кіраваннем Марыі Клачко, а таксама хор SALUTARIS.

Усе ўдзельнікі ўрачыстага мерапрыемства атрымалі дыпломы і памятныя падарункі.

Church.by