Старшыня Выдавецкага савета Беларускага Экзархату прыняў удзел у пасяджэнні Палаты папячыцеляў Патрыяршай літаратурнай прэміі

06 сакавіка 2018

top.jpg

5 сакавіка 2018 года ў Выдавецкім савеце Рускай Праваслаўнай Царквы пад старшынствам мітрапаліта Калужскага і Бораўскага Клімента прайшло пасяджэнне Палаты папячыцеляў Патрыяршай літаратурнай прэміі імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія.

У пасяджэнні прынялі ўдзел члены Палаты папячыцеляў: мітрапаліт Барыспальскі і Браварскі Антоній, кіраўнік спраў Украінскай Праваслаўнай Царквы; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, старшыня Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы; Андрэй Васілеўскі, галоўны рэдактар часопіса «Новы свет»; Дзмітрый Валадзіхін, расійскі гісторык, пісьменнік, літаратурны крытык, выдавец, доктар гістарычных навук; Уладзімір Варапаеў, расійскі літаратуразнавец, спецыяліст у галіне рускай літаратуры ХІХ стагоддзя, прафесар МДУ імя М. В. Ламаносава; Канстанцін Пятровіч Кавалёў-Случэўскі, прафесар Інстытута журналістыкі і літаратурнай творчасці, пісьменнік; Мікалай Катралёў, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута сусветнай літаратуры імя М. Горкага, філолаг, літаратуразнавец; Станіслаў Куняеў, галоўны рэдактар часопіса «Наш сучаснік», лаўрэат Патрыяршай літаратурнай прэміі; Юрый Лошчыц, пісьменнік, публіцыст і літаратуразнаўца, лаўрэат Патрыяршай літаратурнай прэміі; Алеся Нікалаева, паэт, празаік, эсэіст, прафесар Дзяржаўнага літаратурнага інстытута імя М. Горкага, лаўрэат Патрыяршай літаратурнай прэміі; Аляксандр Сакалоў, прафесар, рэктар Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П. І. Чайкоўскага; Барыс Тарасаў, прафесар Дзяржаўнага літаратурнага інстытута імя М. Горкага, пісьменнік, доктар філалагічных навук, лаўрэат Патрыяршай літаратурнай прэміі; Аляксандр Шчыпкоў, першы намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ.

Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Выдавецкага савета Рускай Праваслаўнай Царквы.

Адкрываючы пасяджэнне, мітрапаліт Клімент распавёў аб вопыце прысуджэння Патрыяршай літаратурнай прэміі і выказаў надзею, што ў гэтым годзе будуць узнагароджаны новыя дастойныя аўтары.

Затым з паведамленнем аб прынятых заяўках ад суіскальнікаў выступіў куратар праекта свяшчэннік Мікалай Балан. У бягучым прэміяльным сезоне паступіла больш за 50 заявак з розных рэгіёнаў Расіі і замежных краін — Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Аргенціны. У ходзе пасяджэння быў зацверджаны доўгі спіс намінантаў Патрыяршай літаратурнай прэміі.

Затым удзельнікі пасяджэння абмеркавалі і вызначылі парадак і тэрміны работы Савета экспертаў, а таксама яго склад на 2018 год. Кароткі спіс намінантаў будзе зацверджаны на наступным пасяджэнні Палаты папячыцеляў, якое пройдзе ў канцы сакавіка.

У 2018 годзе ад Беларускай Праваслаўнай Царквы на суісканне Патрыяршай літаратурнай прэміі прадстаўлены пісьменнік Мікалай Гаўрылаў.

Выдавецкі савет БПЦ / Church.by