Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ прыняў удзел у інфа-туры ў Малдову

16 снежня 2018

top.jpg

З 11 па 14 снежня старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай царквы протаіерэй Сергій Лепін прыняў удзел у інфармацыйным туры для беларускіх СМІ і турыстычных кампаній «Малдова — турыстычны кірунак для грамадзян Рэспублікі Беларусь».

Арганізатарам паездкі выступіла Агенцтва па інвестыцыях Рэспублікі Малдова ў партнёрстве з Аб'яднаннем юрыдычных асоб «Нацыянальная асацыяцыя эканамічных агентаў турызму Малдовы» — ANAT, авіякампаніяй Belavia, міжнародным аэрапортам CHISINAU, пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Малдове, а таксама пры ўдзеле шэрагу іншых спонсараў і партнёраў.

Протаіерэй Сергій Лепін правёў сустрэчу з епіскапам Архейскім Сілуанам, вікарыем Кішынёўскай мітраполіі, з удзелам першага саветніка пасольства Беларусі ў Малдове Аляксандра Станіслававіча Істоміна. На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні інфармацыйнага супрацоўніцтва Праваслаўных Цэркваў у Малдове і Беларусі, а таксама перспектывы паломніцтва.

Адбылася таксама сустрэча Старшыні СІНФА БПЦ з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Сяргеем Мікалаевічам Чычуком і прадстаўнікамі малдаўскага ўрада і бізнесу.

Church.by