Старшыня Сінадальнага місіянерскага аддзела БПЦ іерэй Аляксандр Насека сустрэўся з навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа
13 красавіка 2021У рамках «Школы актыўнага грамадзяніна» старшыня Сінадальнага місіянерскага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Аляксандр Насека сустрэўся з навучэнцамі Мінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.
У форме дыялогу святар абмеркаваў з навучэнцамі важныя пытанні духоўна-маральнага выхавання асобы. У прыватнасці, былі закрануты такія тэмы, як сэнс чалавечага жыцця, выбар правільных жыццёвых арыенціраў, сямейныя каштоўнасці і іншыя.
Чарговы этап адукацыйнага праекта «ШАГ» («Школа актыўнага грамадзяніна») Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у V-XI класах беларускіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі адбыўся 8 красавіка і быў прысвечаны тэме духоўна-маральнага выхавання школьнікаў.