Старшыня Сінадальнага аддзела па дабрачыннасці Рускай Праваслаўнай Царквы епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман правёў прэзентацыю кнігі «Ад прыхода да абшчыны»

08 красавіка 2021

u.jpg

5 красавіка 2021 года ў анлайн-фармаце прайшла прэзентацыя кнігі «Ад прыхода да абшчыны», выпушчанай Сінадальным аддзелам па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Рускай Праваслаўнай Царквы. Прэзентацыю правялі старшыня Сінадальнага аддзела па дабрачыннасці РПЦ, настаяцель храма царэвіча Дзімітрыя пры гарадской клінічнай бальніцы № 1 горада Масквы епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман і аўтары кнігі. У прэзентацыі прынялі ўдзел больш за 110 чалавек.

Кніга была падрыхтавана пры падтрымцы Міжнароднага грантавага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва 2019-2020» і партала для свяшчэннаслужыцеляў «Пастыр».

Згодна з анатацыяй, у выданні ідзе гаворка аб глебе, на якой расце царкоўнае служэнне міласэрнасці: прыходскай абшчыне. Менавіта там, дзе ёсць сапраўдная хрысціянская абшчына, ёсць і сацыяльная актыўнасць, дапамога блізкім. Настаяцелі некалькіх абшчын з розных рэгіёнаў Расіі распавядаюць пра адносіны ўнутры прыхода, узаемадапамогу, канфлікты, справы міласэрнасці, выгаранні добраахвотнікаў, утрыманні храма. Гэтыя тэмы коратка каментуе епіскап Панцеляіман. Кніга адрасавана святарам, навучэнцам семінарый, царкоўным сацыяльным работнікам.

«Наша кніга — гэта запрашэнне да размовы аб жыцці абшчыны. Толькі там, дзе людзі аб'яднаныя вакол агульнай справы, вакол Хрыста, дзе ёсць парафіяльная абшчына, паспяхова развіваецца і сацыяльнае служэнне — сказаў епіскап Панцеляіман. — У такой атмасферы любоў памнажаецца, а затым яна выліваецца за мяжы парафіі і сагравае людзей, якія да гэтай параффіі не адносяцца. Гэта і бяздомныя людзі, і нарказалежныя, і дзеці-сіроты, і ўсе, хто мае патрэбу ў дапамозе і падтрымцы».

Падчас прэзентацыі аўтары кнігі — настаяцелі некалькіх абшчын з розных рэгіёнаў Расіі падзяліліся ўласным вопытам стварэння парафіяльнай абшчыны.

«Абшчыну можна стварыць на любой парафіі, таму што людзі ўсюды шукаюць Хрыста. Тая служба, якая ўтварылася ў нас пры сацыяльным аддзеле Екацярынбургскай епархіі — служба «Міласэрнасці» — фарміравалася шмат гадоў з прыхаджан аднаго прыхода, які не быў гарадскім, ён знаходзіўся за рысай горада на тэрыторыі псіхіятрычнай бальніцы. Але настаяцелем, святарамі была створана там такая атмасфера ўвагі, чалавечага клопату, шчырасці, што людзі хацелі туды прыязджаць», — распавёў кіраўнік сацыяльнага аддзела Екацярынбургскай епархіі, настаяцель сабора ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы на ВІЗе горада Екацярынбурга протаіерэй Яўген Папічэнка.

Удзельнікі прэзентацыі адзначылі, што аб'яднаўчы пачатак абшчыны — гэта богаслужэнне, удзел у Літургіі, прычашчэнне Святых Хрыстовых Таін. «Самае галоўнае — гэта Бажэственная літургія. Без Літургіі, без Еўхарыстыі, без магчымасці максімальна частага прычашчэння Святых Хрыстовых Тайн сапраўднай абшчыны не атрымаецца. Абшчына павінна спачатку ўнутры напоўніцца любоўю» — падкрэсліў настаяцель храма роўнаапостальнага князя Уладзіміра ў Новагірэеве горада Масквы протаіерэй Аляксій Батаногаў.

Па словах яшчэ аднаго аўтара кнігі, кіраўніка сацыяльнага аддзела Томскай епархіі протаіерэя Мікалая Абрамава, любая справа павінна сілкавацца духам Хрыстовым. «Ніякая справа сама па сабе існаваць не можа, калі справа не сілкуецца духам Хрыстовым, яна згасае, становіцца сумнай, нецікавай. Але добрае жыццё Царквы, не можа засяродзіцца толькі на нечым адным, яе благадатнасць ва ўсёй паўнаце: і ў Літургіі, у малітве і ў служэнні. Адно без другога не існуе. Апостал Іакаў кажа нам: «Вера без спраў мёртвая», — падкрэсліў кіраўнік сацыяльнага аддзела Томскай епархіі, настаяцель храма дабраверных князёў і страстацерпцаў Барыса і Глеба вёскі Карнілава Томскай вобласці протаіерэй Мікалай Абрамаў.

Кіраўнік сацыяльнага аддзела Сочынскай епархіі, настаяцель храма ў гонар абраза Багародзіцы «Усіх тужлівых Радасць» горада Сочы протаірэй Аляксандр Капырын адзначыў, што за справамі важна памятаць пра ўцаркаўленне чалавека. «Самая галоўная задача Царквы — уцаркавіць чалавека, каб Хрыстос стаў да яго бліжэй. Таму мы стараемся ў любым учынку, у любой задачы нашага сацыяльнага служэння памятаць пра гэта і не прапусціць гэтага за справамі», — распавёў протаіерэй Аляксандр Капырын.

Кнігу «Ад прыхода да абшчыны: гутаркі з настаяцелямі пра жыццё абшчыны, адносіны з прыхаджанамі, сацыяльнае служэнне» ў фармаце PDF, epub, fb2 і mobi можна спампаваць на сайце Сінадальнага аддзела па дабрачыннасці Рускай Праваслаўнай Царквы.

Запіс прэзентацыі даступны на Youtube-канале Сінадальнага аддзела па дабрачыннасці РПЦ.

Патрыярхія.ру/Church.by