Старшыня Сінадальнага аддзела па сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі «Апека Царквы над псіхічнахворымі: рэлігійны містычны вопыт і псіхічнае здароўе»

11 лістапада 2019

top.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Кірыл Шолкаў прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі «Апека Царквы над псіхічнахворымі: рэлігійны містычны вопыт і псіхічнае здароўе».

Форум адбыўся ў Данілавым манастыры горада Масквы і быў арганізаваны Аддзелам знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.

Удзельнікамі канферэнцыі сталі святары, медыкі, тэолагі з Расіі, Беларусі, Іспаніі, Італіі, Нідэрландаў і ЗША.

Дыяканія.by / Church.by