Прадстаўнік Беларускага Экзархату прыняў удзел у пасяджэнні каардынацыйнага савета Мінскага гарвыканкама па пытаннях прафілактыкі наркаспажывання
04 чэрвеня 20171 чэрвеня 2017 года ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце прайшло пасяджэнне каардынацыйнага савета па пытаннях прафілактыкі наркаспажывання. У пасяджэнні прыняў удзел кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянні наркаманіі і алкагалізму протаіерэй Дыянісій Пясецкі.
У парадак дня былі ўключаны пытанні па павышэнню эфектыўнасці рэалізуемых у сталіцы мерапрыемстваў па барацьбе з наркаманіяй і яе шкоднымі наступствамі.
Таксама абмяркоўваліся эскізы сацыяльнай рэкламы і відэаролткі, прызначаныя для дэманстрацыі ў месцах кампактнага знаходжання грамадзян — паліклініках, установах адукацыі, гіпермаркетах Мінска.
У абмеркаванні прынялі ўдзел прадстаўнікі розных міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, а таксама грамадскіх арганізацый.