Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы бярэ ўдзел у 21-м Міжнародным кангрэсе Дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс»
08 верасня 20176 верасня 2017 года ў горадзе Мюнхен (ФРГ) адкрыўся 21-ы Міжнародны кангрэс Дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс», прысвечаны тэме «Крызіс як шанец для Еўропы. Адказнасць Цэркваў».
Міжнародная дабрачынная арганізацыя «Рэнавабіс» на працягу многіх гадоў супрацоўнічае з Беларускай Праваслаўнай Царквой. З дапамогай «Рэнавабіса» былі рэалізаваны шматлікія праекты, сярод якіх — вучэбныя стыпендыі і стажыроўкі беларускіх выкладчыкаў і студэнтаў-багасловаў у ўніверсітэтах Германіі, Польшчы, Францыі і Швейцарыі, правядзенне дабрачынных акцый і падтрымка багаслоўскай адукацыі, набыццё літаратуры для бібліятэк Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Мінскіх духоўных школ.
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, накіраваў удзельнікам Кангрэсу прывітальнае слова.
Усяго ў 21-м Міжнародным кангрэсе Дабрачыннай арганізацыі «Рэнавабіс» прымаюць удзел больш за 200 чалавек з 26 краін.
Па благаславенню Патрыяршага Экзарха ад Беларускай Праваслаўнай Царквы ў Кангрэсе ўдзельнічае старшыня Міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» свяшчэннік Святаслаў Рагальскі.