Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы бярэ ўдзел у канферэнцыі Міжнароднай асацыяцыі турэмных капеланаў

25 красавіка 2018

top.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па турэмнаму служэнню іерэй Георгій Лапухоў прымае ўдзел у рабоце канферэнцыі Міжнароднай асацыяцыі турэмных капеланаў. Форум праходзіць у Кіеве.

У межах канферэнцыі з дакладамі аб стане турэмнага служэння выступяць прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў з Вялікабрытаніі, Даніі, Нарвегіі, Швецыі, Францыі, Германіі, Аўстрыі, Сербіі, Украіны, Беларусі, Азербайджана і іншых дзяржаў. Запланавана наведванне ўдзельнікамі форуму шэрагу папраўчых устаноў Украіны, а таксама прыём у парламенце.

Па выніках міжнароднай канферэнцыі будзе прынята дэкларацыя аб працягу супрацоўніцтва турэмных капеланаў краін-удзельніц.

Завершыцца канферэнцыя 27 красавіка.

Church.by