Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел у прыёме з нагоды Дня нараджэння Яе Вялікасці Каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II

18 чэрвеня 2017

top.jpg

15 чэрвеня 2017 года ў доме прыёмаў «Дыпсэрвіс Хол» (Мінск) адбыўся ўрачысты прыём з нагоды Дня нараджэння Яе Вялікасці Каралевы Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Лізаветы II.

Прыём быў арганізаваны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыняй Фіёнай Гіб.

Удзел у прыёме прынялі: кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных місій, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, дзеячы навукі і культуры.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у прыёме прыняў удзел намеснік старшыні Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства, старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» святар Святаслаў Рагальскі.

Фота: «Дыпсэрвіс Хол» 

Church.by