Прадстаўнікі Беларускага Экзархату прынялі ўдзел у першым пасяджэнні Арганізацыйнага камітэта XXVI Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў
01 мая 2017Прадстаўнікі Сінадальнага аддзела па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы прынялі ўдзел у першым пасяджэнні Арганізацыйнага камітэта XXVI Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў, якое адбылося 27 красавіка 2017 года ў Сергіеўскай зале Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве (Расійская Федэрацыя).
Працу першага пасяджэння ўзначаліла старшыня Камітэта Савета Федэрацыі па навуцы, адукацыі і культуры Зінаіда Драгункіна.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі шэраг важных момантаў падрыхтоўкі форуму, правядзення рэгіянальных этапаў Калядных чытанняў, а таксама VI Парламенцкіх сустрэч, якія ў гэты раз прыме Савет Федэрацыі.
Адказны сакратар Калядных чытанняў ігумен Мітрафан (Шкурын) пазнаёміў удзельнікаў пасяджэння з планам правядзення XXVI Калядных чытанняў.
Для падрыхтоўкі і правядзення Парламенцкіх сустрэч была сфарміравана рабочая група. Абмяркоўвалася інфармацыйнае і валанцёрскае суправаджэнне мерапрыемстваў Чытанняў.
XXVI Міжнародныя Калядныя адукацыйныя чытанні пройдуць у Маскве ў перыяд з 24 па 26 студзеня 2018 года.