Прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы бяруць удзел у 25-м Міжнародным сімпозіуме па праваслаўнай духоўнасці

07 верасня 2017

16_11_09_banner_web.jpg

6 верасня ў Спаса-Праабражэнскім манастыры ў Базэ (Італія) ў 25-ы раз пачаў працу штогадовы Міжнародны сімпозіум па праваслаўнай духоўнасці, прысвечаны тэме «Дар гасціннасці».

У сімпозіуме прынялі ўдзел Свяцейшы Патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей, Блажэнны Патрыярх Александрыйскі Фёдар II, афіцыйныя дэлегацыі Памесных Праваслаўных Цэркваў, прадстаўнікі Рымска-Каталіцкай Царквы і пратэстанцкіх абшчын, вядомыя навукоўцы і багасловы.

Дэлегацыю Рускай Праваслаўнай Царквы на форуме ўзначальвае епіскап Звенігарадскі Антоній, кіраўнік Упраўлення Маскоўскай Патрыярхіі па замежных установах.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, удзел у сімпозіуме прымаюць епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан і шэраг прадстаўнікоў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

«Згодна са Свяшчэнным Пісаннем, любоў да пілігрымаў і аказанне гасціннасці вандроўным вельмі важныя для веруючага чалавека. Шмат выдатных прыкладаў гасціннасці мы знаходзім ужо ў Старым Запавеце. У Пасланні да Яўрэяў Аўраам і яго пляменнік Лот паказваюцца як узор для вернікаў: «Пра гасціннасць не забывайце; бо дзякуючы ёй некаторыя, самі таго не ведаючы, гасцінна прынялі Ангелаў» (Яўр. 13:2). Сам Гасподзь наш Іісус Хрыстос, Які не меў, дзе прыхіліць галавы (Мф. 8:20), атаясаміцца Сябе з вандроўнікамі, далучаючы аказанне дапамогі падарожнікам да душаспасіцельных цнот (Мф. 25:35), — гаворыцца ў прывітанні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла да арганізатараў і ўдзельнікаў сімпозіума. — Імкнучыся здабываць гэтую дабрачыннасць, хрысціяне лічылі святым абавязкам прымаць у сваіх дамах падарожнікаў, аказваць ім пашану і павагу. Традыцыі гасціннасці працягваюць жыць і развівацца і ў наш час, як у Рускай Праваслаўнай Царкве, так і ў іншых Цэрквах у мэтах выканання запаведзі аб любві да бліжняга».

Служба камунікацыі АЗЦСГомельская епархія / Church.by