Прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы прынялі ўдзел у XXX Міжнародным адукацыйным форуме «Глінскія чытанні» [+відэа]
31 ліпеня 202128 ліпеня 2021 года прайшоў XXX Міжнародны адукацыйны форум «Глінскія чытанні», прысвечаны 30-годдзю з дня спачыну выдатнага падзвіжніка-асветніка, педагога, вучыцеля маральнасці схіархімандрыта Іаана (Маслава).
З удзельнікамі чытанняў успамінамі пра схіархімандрыта Іаана (Маслава) падзяліліся архіепіскап Феадосій (Більчанка), ганаровы настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» у Наваполацку; настаяцельніца Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў горадзе Полацк ігумення Еўдакія (Ляўшук); настаяцель храма Уздзвіжання Крыжа Гасподняга ў вёсцы Святая Воля (Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) протаіерэй Мікалай Ляўшук.
Форум праводзіўся пры ўдзеле Міністэрства асветы Расійскай Федэрацыі і Міністэрства культуры РФ у рэжыме online.
Тэма форуму — «Духоўныя і маральныя асновы адукацыі і выхавання». «Глінскія чытанні» праводзяцца штогод на працягу трох дзесяцігоддзяў пры падтрымцы і ўдзеле ўрадавых структур. Форум аб'ядноўвае намаганні педагогаў, навукоўцаў, кіраўнікоў і спецыялістаў органаў кіравання адукацыяй у сферы духоўна-маральнага і патрыятычнага выхавання. Мэта форуму — укараненне маральных асноў і традыцыйных духоўных каштоўнасцяў у сучасную сістэму адукацыі.
27:24 — выступленне архіепіскапа Феадосія (Більчанкі), ганаровага настаяцеля прыхода храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» у Наваполацку.
1:47:13 — выступленне ігуменні Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў горадзе Полацк, ігуменні Еўдакіі.
4:51:28 — выступленне настаяцеля храма Уздзвіжання Крыжа Гасподняга ў вёсцы Святая Воля протаіерэя Мікалая Ляўшука (Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць).